Символика ФПБ

Флаг ФПБ

 











ПАЛАЖЭННЕ
аб Сцягу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

 

1. Агульная характарыстыка Сцяга

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з'яўляецца яе сімвалам і валодае афіцыйным статусам. Ён з'яўляецца ўласнасцю Федэрацыі прафсаюзаў – паўнапраўнага распарадчыка на яго выкарыстанне ў рамках Статута ФПБ і нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

2. Мэты заснавання Сцяга

Сцяг заснаваны з мэтай надання ўрачыстасці мерапрыемствам, якія праводзяцца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.

3. Поўнае візуальнае апісанне Сцяга

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае аксамітавае палотнішча сіняга колеру. У верхняй частцы палотнішча вышыты ў прыкрэп сярэбраным люрэксам словы "Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі". У цэнтры палотнішча размешчаны лагатып "ФПБ", выраблены аплікацыяй са светлага і блакітнага аксаміту і абшыты па контуры сярэбраным люрэксам. Лагатып "ФПБ" з двух бакоў акружаюць лаўровыя галіны, выкананыя аплікацыяй з сярэбранай парчы з дапаўненнем вышыўкай гладдзю колеру абвіваючых іх стужак, выкананых аплікацыяй з сіняга атласу, па контуры вышытых у прыкрэп сярэбраным люрэксам.

На стужках вышыты ў прыкрэп сярэбраным люрэксам словы: з левага боку – "салідарнасць", з правага боку – "справядлівасць", у цэнтры крыху ніжэй – "праца".

Палотнішча Сцяга тонкай лініяй па контуры вышыта ў прыкрэп сярэбраным люрэксам.

Памер Сцяга Федэрацыі прафсаюзаў 1 м х 1,75 м.

Палотнішча Сцяга аблямавана сярэбранымі махрамі. Сцяг мацуецца на дрэўку (флагштоку), якое фарбуецца ў залацісты (охра) колер і ўвенчана металічным навершам ромбападобнай формы.

У верхняй частцы дрэўка мацуюцца стужкі, якія вытканы сярэбраным люрэксам, белымі і сінімі ніткамі.

4. Семантычнае апісанне Сцяга

Адлюстраваныя на Сцягу словы "салідарнасць", "справядлівасць", "праца" сімвалізуюць адвечныя прынцыпы прафсаюзнага руху.

Лаўровыя галіны з'яўляюцца сімвалам перамогі, славы, узнагароды.

Сіні колер – колер надзеі, свабоды. Выбіраючы гэты колер, Федэрацыя прафсаюзаў падкрэслівае прыярытэт высокай духоўнасці, пажаданняў людзям працы захоўваць вернасць ідэалам сацыяльнай справядлівасці і садзейнічаць іх умацаванню.

5. Выкарыстанне Сцяга

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў вырабляецца ў адным экзэмпляры і знаходзіцца ў службовым кабінеце Старшыні Федэрацыі прафсаюзаў. Па рашэнню Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Сцяг ФПБ можа выносіцца на з'езды ФПБ, пленумы і іншыя мерапрыемствы, якія праводзяцца Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі.

Для паўсюднага выкарыстання ў якасці галоўнага сімвала Федэрацыі прафсаюзаў прызначаецца спрошчаная копія Сцяга Федэрацыі прафсаюзаў, якая ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча сіняга колеру. У верхняй частцы палотнішча размешчаны словы: "Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі", у цэнтры – лагатып "ФПБ".

Адносіны шырыні сцяга да яго даўжыні – 1 : 1,75.

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў узнімаецца:

над будынкам штаб-кватэры ФПБ – пастаянна;

над будынкамі саветаў абласных аб'яднанняў прафсаюзаў – пастаянна;

на іншых аб'ектах прафсаюзнай уласнасці – у адпаведнасці з рашэннем Прэзідыума Савета ФПБ, якое выносіцца па звароту кіруючых органаў членскіх арганізацый, уваходзячых у ФПБ.

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў можа выкарыстоўвацца пры сустрэчах афіцыйных дэлегацый прафцэнтраў іншых краін і іншых мерапрыемствах, якія праводзяцца прафсаюзнымі органамі.

Пры адначасовым узняцці Сцяга Федэрацыі прафсаюзаў і сцягаў прафцэнтраў іншых краін, Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў павінен быць узняты з левага боку, сцягі прафцэнтраў іншых краін – з правага боку, калі стаць тварам да фасада будынку або флагштока. Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў размяшчаецца на адным узроуні са сцягамі прафцэнтраў іншых краін.

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў можа ўстанаўлівацца ў памяшканнях пасяджэнняў з'ездаў, пленумаў, прэзідыумаў, прафкомаў, прафсаюзных канферэнцый і сходаў, якія праводзяцца прафсаюзнымі органамі, 3 уваходзячымі ў ФПБ, а таксама ў службовых кабінетах намеснікаў Старшыні ФПБ і кіраўнікоў членскіх арганізацый ФПБ.

У час жалобы Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў можа быць узняты ў жалобным афармленні. У гэтым выпадку да дрэўка (флагштока) прымацоўваецца стужка чорнага колеру, канцы якой павінны звісаць да ніжняй часткі Сцяга. Сцяг, узняты ў час жалобы на флагштоку, прыспускаецца на 1/2 даужыні флагштока.

Сцяг Федэрацыі прафсаюзаў і яго выява, незалежна ад іх памеру, заўсёды павінны адпавядаць каляровай схематычнай выяве.

Вымпел ФПБ


 











ПАЛАЖЭННЕ
аб вымпеле Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

 

1. Агульная характарыстыка вымпела

Вымпел Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з'яўляецца атрыбутам, адным з яе сімвалаў.

2. Мэты заснавання вымпела

Вымпел заснаваны як адметны пастаянны знак Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

3. Поўнае візуальнае апісанне вымпела

Вымпел Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўяўляе сабой чатырохвугольную шаўковую тканіну белага колеру даўжынёй 25 см і шырынёй 11 см, якая звужаецца ўніз.

У цэнтры вымпела размешчана эмблема "ФПБ", літары "Ф" і "Б" у якой блакітнага колеру, а літара "П" белага колеру з блакітнымі кропкамі.

Па перыметры вымпела на абодвух баках выкананы дзве блакітныя лініі, адна з іх шырынёй 5 мм, другая 2 мм, на адлегласці 2 мм адна ад другой.

На адваротным баку размяшчаюцца адно пад другім словы "Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі", якія напісаны літарамі блакітнага колеру. Па контуры вымпел абшыты сплеценымі ніткамі белага колеру.

4. Семантычнае апісанне вымпела

Адлюстраванае на вымпеле перапляценне трох літар абрэвіятуры назвы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сімвалізуе адзінства арганізацый, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў.

Сіні колер – колер надзеі, свабоды. Выбіраючы гэты колер, Федэрацыя прафсаюзаў падкрэслівае прыярытэт высокай духоўнасці, пажаданняў людзям працы захоўваць вернасць ідэалам сацыяльнай справядлівасці і садзейнічаць іх умацаванню.

5. Выкарыстанне вымпела

Вымпел выкарыстоўваецца ў якасці знака Федэрацыі прафсаюзаў пры правядзенні дзелавых сустрэч і афіцыйных мерапрыемстваў.

Значок ФПБ

 











ПАЛАЖЭННЕ
аб значку Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

 

1. Агульная характарыстыка значка
Значок Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з’яўляецца адным з яе сімвалаў.

2. Мэты заснавання значка
Значок заснаваны як адметны знак Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. 3. Поўнае візуальнае апісанне значка Значок Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўяўляе сабой копію эмблемы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, гэта значыць, перапляценне трох літар абрэвіятуры яе назвы: літара "Ф" абазначае слова "Федэрацыя"; літара "П" абазначае слова "прафсаюзаў"; літара "Б" абазначае слова "Беларусі". Літары размяшчаюцца са зрухам кожнай наступнай уніз і ўправа. Значок вырабляецца з метала маркі тампак Л 90 метадам штампоўкі памерам 15 мм х 10 мм і пакрываецца сіняй эмаллю з залацістай акантоўкай, літара "П" выконваецца штрыхоўкай. На адваротным баку выкарыстана цангавае мацаванне.

4. Семантычнае апісанне значка
Адлюстраванае на значку перапляценне трох літар абрэвіятур назвы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сімвалізуе адзінства арганізацый, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі. Сіні колер – колер надзеі, свабоды.

5. Выкарыстанне значка
Значок выкарыстоўваецца ў якасці знака Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, які падкрэслівае прыналежнасць яго ўладальніка да гэтай арганізацыі. Значок Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі носіцца на левым баку грудзей.

Эмблема ФПБ













ПАЛАЖЭННЕ
аб эмблеме Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі

1. Агульная характарыстыка эмблемы

Эмблема Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі з'яўляецца яе атрыбутам, сімвалам і валодае афіцыйным статусам. Яна з'яўляецца ўласнасцю Федэрацыі прафсаюзаў – паўнапраўнага распарадчыка на яе выкарыстанне ў рамках Статута і нарматыўных прававых актаў Рэспублікі Беларусь.

2. Мэты заснавання эмблемы

Эмблема заснавана як адметны знак Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

3. Поўнае візуальнае апісанне эмблемы

Эмблема Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўяўляе сабой перапляценне трох літар абрэвіятуры яе назвы:

літара "Ф" азначае слова "Федэрацыя";

літара "П" азначае слова "прафсаюзаў";

літара "Б" азначае слова "Беларусі".

Літары размяшчаюцца са зрухам кожнай наступнай уніз на адну таўшчыню літары са зрухам управа таксама на адну таўшчыню літары. Суадносіны вышыні і шырыні літар "П" і "Б" – 5:4, "Ф" – 5 : 7, суадносіны вышыні і таўшчыні літар – 4 : 1.

Эмблема можа змяшчацца на белым фоне і можа быць выканана ў двух варыянтах каляровага рашэння:

чорна-белы (літары "Ф" і "Б" перапляцення выконваюцца чорнымі, літара "П" выконваецца такім жа колерам (сетачкай або штрыхоўкай).

Эмблема таксама можа быць размешчана на сінім фоне, літары "Ф" і "Б" выкананы белым колерам, літара "П" блакітнай сетачкай альбо штрыхоўкай.

4. Семантычнае апісанне эмблемы

Адлюстраванае на эмблеме перапляценне трох літар абрэвіятуры назвы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сімвалізуе адзінства арганізацый, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў.

Сіні колер – колер надзеі, свабоды. Выбіраючы гэты колер, Федэрацыя прафсаюзаў падкрэслівае прыярытэт высокай духоўнасці, пажаданняў людзям працы захоўваць вернасць ідэалам сацыяльнай справядлівасці і садзейнічаць іх умацаванню.

5. Выкарыстанне эмблемы

Эмблема выкарыстоўваецца ў рамках статутнай дзейнасці і можа размяшчацца на дакументах Федэрацыі прафсаюзаў, афіцыйных бланках органаў і арганізацый ФПБ, сцягах, вымпелах, значках, ручках, блакнотах, канвертах, візітных картках і ў іншых выпадках.

Права на выкарыстанне эмблемы ФПБ належыць выключна органам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Арганізацыі або асобныя грамадзяне, якія ўчынілі дзеянні, несумяшчальныя са статусам эмблемы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, нясуць за гэта адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі прававымі актамі і міжнародным правам.